На Берасцейшчыне ліквідавалі „Роўнасць і справядлівасць”
„Роўнасць і справядлівасць” – такую чарговую ўстанову на Берасцейшчыне ліквідавалі мясцовыя ўлады.
Але афіцыйных папераў з тлумачэннямі і прававой падставай да кіраўнікоў арганізацыі яшчэ не даслалі, – распавяла палітык Ганна Канюс:
– Як і шмат іншых арганізацый, мая арганізацыя – установа “Роўнасць і справядлівасць” была ліквідаваная. Пра ліквідацыю я даведалася праз дзяржаўны сайт. І гэта такая тэндэнцыя ў Беларусі – цяпер усе ўстановы, якія маглі б садзейнічаць сацыяльнаму развіццю грамадства ці садзейнічаць развіццю мясцовага самакіравання, ці грамадзянскай актыўнасці, зачыняюцца.
Як адзначыла Ганна Канюс, у Берасцейскай вобласці асабліва не тлумачаць, чаму была ліквідаваная тая ці іншая арганізацыя. Проста прымаецца рашэнне кампетэнтнымі органамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
