На Берасцейшчыне на ізаляцыю сыходзяць цэлымі класамі



Цэлымі класамі адразу пасля іспытаў пазыходзілі на ізаляцыю навучэнцы сярэдніх адукацыйных установаў Берасцейскай вобласці.

Некаторыя школы наўпрост вырашылі адмяніць іспыты, каб не заразіць дзяцей і падлеткаў каронавірусам:

Апошні выпадак здарыўся ў Пінскім раёне. Адразу пасля іспыту па беларускай мове амаль два дзясяткі вучняў разам з настаўнікамі адправіліся на ізаляцыю. У іх пацвердзіўся станоўчы тэст на каронавірус.

А літаральна два дні таму на ізаляцыю сышоў 11-ты клас у Лунінцы ад школы нумар два. Пакуль не паведамляецца дакладнай інфармацыі, ці ва ўсіх станоўчыя тэсты, але ўсе сталі дакладна кантактамі першага ўзроўню і цяпер мусяць правесці два тыдні дома.

Вядома, што ў некаторых адукацыйных установах вобласці практыкуецца прыняцце іспытаў на дыстанцыі. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваюцца сучасныя сродкі сувязі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце