На Берасцейшчыне не спыняецца ціск на медыя
Днямі адбыўся ператрус у рэдакцыі газеты „Ганцавіцкі час” і распачатая чарговая справа ў адносінах да рэсурсу „Медыя-Палессе”:
Паведамляецца, што ператрус у выданні „Ганцавіцкі час” ладзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта дзяржкантролю. У першую чаргу высвятляліся пытанні, якія былі звязаныя з фінансамі і бугалтэрыяй. На дадзены момант вядома, што была канфіскаваная ўся тэхніка, у тым ліку тэлефоны.
А рэсурс „Медыя-Палессе” у сваю чаргу збіраюцца судзіць па адміністрацыйнай справе за тое, што на сайце была змешчаная «інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці». Адпаведнае смс атрымаў дырэктар Максім Гарда. Адметна тое, што сайт „Медыя-Палессе” з Беларусі не даступны.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
