На Берасцейшчыне не спыняюцца палітычныя суды
Сітуацыя з палітычнымі крымінальнымі справамі і палітвязнямі на Берасцейшчыне не мяняецца.

Па-ранейшаму гучаць такія артыкулы як „абраза Лукашэнкі”, „абраза прадстаўніка ўлады”, „удзел у масавых беспарадках” ды „экстрэмізм”, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Рэпрэсіўная дзейнасць уладаў не спыняецца, суды па адміністратыўных і крымінальных справах працягваюцца. Мабыць самая гучная крымінальная справа, якая ўжо паспела адбыцца за гэты час – гэта на Юрыем Касцюком, якога таемна вывезлі з Расеі ў Беларусь.
За апошні тыдзень лічба палітвязняў з Берасцейшчыны была зафіксаваная на ўзроўні 250 чалавек. Такой яны застаецца нязменна ўжо цягам некалькіх месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
