На Берасцейшчыне не спыняюцца суды па палітычна матываваных артыкулах



Дадаткова адбываюцца выклікі ў Следычы камітэт. З апошняга – разгляд чарговай справы па берасцейскіх карагодах, – распавяла мясцовая праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:

Усё яшчэ працягваецца карагодная справа ў судзе. Вось ужо пачалі разглядаць дзявятую групу, якую аб’ядналі разам з дзесятай. Цяпер судзяць 16 чалавек, з іх некалькі знаходзіцца пад вартай. Працягваецца зараз у судзе справа аб берасцейскіх беспарадках, для якой ужо запыталі тэрміны для абвінавачаных ад 8 лістапада. Неўзабаве для іх будзе абвешчаны прысуд – для ўсіх запытваецца калонія„.

Агулам на Берасцейшчыне палітвязнямі прызнана каля двух соцен чалавек. Нягледзячы на тое, што некаторыя выходзяць з-за кратаў па прычыне завяршэння тэрміну, усё яшчэ з’яўляюцца новыя прозвішчы.

Беларускае Радыё Рацыя