На Берасцейшчыне невядома колькасць хворых на каронавірус
Колькі хворых на каронавірус – такой інфармацыяй ніхто не валодае на Берасцейшчыне. Статыстычныя дадзеныя не абнаўляюцца больш за месяц. Апошняя лічба – 12 тысяч:
– Калі лічыць па дадзеных, што агучыла старшыня цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пра эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, то неабходна памножыць 12 тысяч хворых фактычна ў два разы. У Берасцейскай вобласці ніхто не фіксуе кантакты першага і другога ўзроўняў. Таму статыстыка вылічваецца выключна па дадзеных праведзеных тэстаў на каронавірус.
Большасць лякарняў ужо працуе ў звыклым рэжыме. Але нідзе не змяшчаецца інфармацыі пра тое, якім чынам установы аховы здароўя будуць рыхтавацца да COVID-19 на восеньскі ды зімовы перыяд.
Большасць валанцёрскіх ініцыятываў у рэгіёне таксама часова прыпыніла сваю дзейнасць, але не выключана, што бліжэй да восені ўсё будзе адноўлена – у залежнасці ад сітуацыі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце