На Берасцейшчыне ніводзін прадстаўнік БСДП (Г) не трапіў ва ўчастковыя камісіі



Ніводзін прадстаўнік Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) не ўключаны ў склад участковых камісій на Берасцейшчыне. Пра гэта паведаміў лідар абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі. На некалькі соцень чалавек не знайшлося месца сябрам нашай структуры, – адзначыў палітык:

– Такога не было ў нашай найноўшай гісторыі, каб ніводнага прадстаўніка БСДП не ўключылі ў склад участковых камісій. Гэта той палітычнай партыі, якая праяўляе найбольшую актыўнасць у Маскоўскім раёне Берасця. Бо ў нас зарэгістравана 8 ініцыятыўных групаў на тэрыторыі гэтага раёна. Мы актыўна збіралі подпісы, праводзілі пікеты.

“Нашая партыя адна з тых, якая вылучае найбольшую колькасць кандыдатаў, і калі ніводнага партыйца не ўключаюць у склад камісій, то няма даверу да такіх выбараў”, – дадае Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя