На Берасцейшчыне – новая хваля затрыманняў
Гэтым разам у раённых цэнтрах – Пінску і Іванава.
Вядома таксама пра масавыя візіты сілавікоў да жыхароў вобласці:
У горадзе Іванава берасцейскай вобласці хваля рэпрэсій разгарнулася з прычыны меркаванай дыверсіі на чыгунцы. Як паведамляюць праваабаронцы, міліцыя ды АМАП ходзяць па барах, запраўках, шукаюць калгаснікаў.
Мяркуецца, што адбыўся выбух на чыгунцы ў берасцейскай вобласці, але дэталі не раскрываюцца. Невядомыя таксама імёны і прозвішчы асобаў, якіх маглі затрымаць.
А ў Пінску паведамляецца пра затрыманне 33-гадовага Іллі Даўгаляўца, адпаведная інфармацыя з’явілася ў дзяржаўных тэлеграм-каналах. Падставай да затрымання стала бел-чырвона-белая стужка, што была змешчаная ў прыватным аўто. Адметна тое, што хлопца прымусілі запісаць пакаяльнае відэё.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя