На Берасцейшчыне па „карагоднай справе” ўжо асуджана 87 чалавек



87 – столькі чалавек на Берасцейшчыне ўжо асуджана па „карагоднай справе”. Усіх абвінавачваюць па частцы 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або грубым парушэнні грамадскага парадку:

–   Апошні прысуд – шостай  частцы абвінавачаных па карагоднай справе. У прыватнасці Сягею Кунцэвічу і Ганней Кашырскіх прысуджана паўтары гады хіміі. Мікіце Дмітрыеву – два гады хіміі. Зміцеру Макарэвічу – паўтары  гады хатняй хіміі.

Прысуд Таццяне Пекарскай – паўтары  гады хатняй хіміі. Алегу Кулешы – 1 год і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама прадстаўнікі праваабарончай супольнасці не робяць дакладных прагнозаў, колькі яшчэ дзясяткаў чалавек можа праходзіць па „карагоднай справе”. Паколькі штомесяц выяўляюцца новыя падазраваныя.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя