На Берасцейшчыне па-ранейшаму не агучваецца эпідэміялагічная сітуацыя
Да сотні станоўчых тэстаў на Covid-19 магчыма выяўляецца на Берасцейшчыне. Гэта вынікае з закупкі новых эспрэс-тэстаў і росту колькасці працэнтаў выяўляеных выпадкаў:
– Калі раней паказчык быў на ўзроўні васьмі працэнтаў, то згодна апошніх дадзеных, ён вырас да адзінаццаці працэнтаў. Пры ўмове ад сямі соцен да тысячы тэстаў на каронавірус, у вобласці павінна рэгістравацца, прыкладна, сто выпадкаў. Да таго ж у прагрэсіі штодня павялічваецца агульная колькасць хворых у краіне, Берасцейшчына — не выключэнне.
У мясцовых СМІ час ад часу трапляе інфармацыя пра смяротныя выпадкі ад Covid-19, але такія гісторыі адразу ж замоўчваюцца. Без зменаў расце колькасць пнеўманій. Ставіць такія дыягназы без правядзення тэставання па месцу жыхарства могуць самі лекары.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце