На Берасцейшчыне па-ранейшаму палітвязням не даходзяць перадачы
„На Берасцейшчыне па-ранейшаму не даходзяць перадачы палітвязням, калі іх робяць не прадстаўнікі іх сем’яў. Таму неабходна аказваць у першую чаргу як псіхалагічную, так і матэрыяльную падтрымку блізкім”, – адзначыла берасцейская праваабаронца спадарыня Ганна:
– З нагоды таго, што даходзяць грошы, ну так, даходзяць. Адносна нядаўна былі змены, што тым, хто знаходзіцца ў калоніі, цяпер гарантавана можна дасылаць толькі ад сваякоў. Рэкамендавана адрасна дапамагаць сем’ям, ад іх дакладна дапамога дойдзе.
Праваабаронца дадала, што таксама важна працягваць ліставаць да палітвязняў і тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах. Невялікі, але пэўны працэнт карэспандэнцый даходзіць да адрасатаў.
Беларускае Радыё Рацыя