На Берасцейшчыне пачалася нарыхтоўка бярозавіку



Лясгасы рэгіёну плануюць атрымаць каля 7 тысяч тон прыроднага напою. Частка пойдзе на экспарт у Еўразвяз, пераважна Літву.

Грамадзяне мусяць атрымаць дазвол на здабычу альбо наўпрост набыць сок у лясніцтве. Уся праблема ў тым, што не ўсе ведаюць, як правільна трэба весці нарыхтоўку, кажа супрацоўнік Пінскага лясгасу Андрэй Палхоўскі:

Для збору бярозавіку падыходзяць таўсцейшыя бярозы, бо маладыя бярозы кепска пераносяць збор соку. Пасля збору, каб дрэва не губляла дарма свой сок, надрэз пажадана закрыць або садовым варам, ці дзіцячым пластылінам, замазкай для вокнаў — усім, што спыняе выцяканне бярозавага соку.

За парушэнне правілаў нарыхтоўкі бярозавага соку прадугледжаны штраф – да 20 базавых фізічнай асобе і юрыдычнай асобе да 500 базавых велічынь. Усё залежыць ад нанесенай шкодзе навакольнаму асяроддзю.

Беларускае Радыё Рацыя