Хочаш журавінаў – ідзі ў МНС



Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыняло рашэнне дазволіць грамадзянам нарыхтоўку дзікіх ягад, але абавязала ахвочых паведаміць у бліжэйшае лясніцтва пра свой намер ды атрымаць станоўчы адказ.

59b3a7e5aa5b39ff276980f4d76baf84

(Фота onliner.by)

Аднак, калі пажаранебяспечная сітуацыя пагоршыцца, то сезон закрыюць. Акрамя таго, за парушэнне тэрмінаў і правіл бяспекі прадугледжана адміністратыўная адказнасць, адзначыў супрацоўнік Палескага лясгасу Іван Петрашкевіч:

– За парушэнне тэрмінаў збору дадзеных дзікарастучых ягад грамадзяніну пагражае пакаранне артыкул 15.26 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях – да 20-ці базавых вялічыняў. Паводле рашэння збор дзікарастучых ягад дазваляецца: журавіна з 6-га верасня, на дадзены момант можна збіраць брусніцы.

Пакуль да адміністратыўнай адказнасці будуць прыцягнутыя трое грамадзян Украіны, якія перайшлі ў Столінскім раёне мяжу і пачалі збор журавін.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя