На Берасцейшчыне пад міліцэйскі гвалт трапіла шмат выпадковых мінакоў



Асноўныя ахвяры паслявыбарчых падзеяў на Берасцейшчыне — гэта выпадковыя мінакі. Так вынікае з сведчанняў саміх жыхароў рэгіёну, якія заўсёды былі апалітычныя, але пасля таго, як атрымалі фізічныя і псіхалагічныя траўмы, больш не могуць маўчаць, — распавялі суразмоўцы:

– Я ўночы з 11 на 12 жніўня, а я жыву ў горадзе Кобрыні і не быў на дэманстрацыі і на гэтых акцыях, бо я ўжо ва ўзросце – мне 46 гадоў, мяне як бы не датычыць, тады я так думаў. Міліцыя мяне забрала непадалёку ад майго дома. Адразу мяне “прэсанулі” крыху. Завезлі ў РАУС і збілі, збілі так канкрэтна.

Частка тых, хто пацярпеў 9-12 жніўня, па дапамогу да праваабаронцаў пачынаюць звяртацца толькі зараз. Раней іх трымаў страх за сваю працу ці бяспеку родных.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце