На Берасцейшчыне пад забаронай свабода слова ў інтэрнэце
Па крымінальнаму і адміністрацыйнаму кодэксах караюць тых, хто пакідае каментары ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах не на карысць улады:
Пасля 15 сутак на свабоду выйшаў берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які раней актыўна прымаў удзел у пратэстах супраць акумулятарнага завода недалека ад Берасця. Гэтым разам яго паракалі па адміністрацыйнаму кодэксу за рэпост паведамлення з аднаго з забароненых тэлеграм-каналаў.
А жыхарку Баранавічаў Анастасію Янушчык асудзілі па артыкуле 369 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або Абраза прадстаўніка ўлады. Яна пакінула ў інтэрнэце каментар, які датычыўся аднаго з прадстаўнікоў кіраўніцтва СІЗА №6 у раённым цэнтры. Жанчыне прысудзілі два гады пазбаўлення волі без накіравання ва ўпраўленчую ўстанову.
Беларускае Радыё Рацыя