На Берасцейшчыне падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі
Кошт жыллёва-камунальных паслуг змяніўся ў адпаведнасці з рашэннем Берасцейскага аблвыканкама, якое ўступіла ў сілу з 1 студзеня, тарыфы апублікаваны на сайце абласнога „Упраўлення ЖКГ”.
Тарыфы прымяняюцца ў выпадках, прадугледжаных жыллёвым заканадаўствам. Раней паведамлялася, што ў Беларусі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2022 годзе, як і ў папярэднім, будуць падвышаць у два этапы. Іх рост адбудзецца з 1-га студзеня і 1-га чэрвеня.
Да прыватнасці, тарыфы з 1 студзеня паднялі на 11 рублёў на ўсе паслугі, акрамя ацяплення. Тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, газ прыродны і звадкаваны, які выкарыстоўваюць для ацяплення, павысяць з 1 чэрвеня на 3, рубля. Плануецца, што ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг плацеж за спажытыя ЖКГ вырасце ў межах 5 даляраў. У канцы 2021 года міністр ЖКГ Беларусі Андрэй Хмель заяўляў, што насельніцтва Беларусі аплачвае каля 83% сабекошту камунальных паслуг, за выключэннем двух – ацяпленне і падагрэў вады. Тут 20% аплочвае насельніцтва, а 80% аплочвае дзяржава.