На Берасцейшчыне пагаршаецца сітуацыя са СМІ



На Берасцейшчыне з кожным днём сітуацыя з медыя толькі пагаршаецца. За апошніх некалькі месяцаў адразу мінус два выданні – „Брэсцкая газета” і гарадскі журнал „Бінокль”.

– Вось ужо больш чым два месяцы „Брэсцкая газета” не выходзіць у друкаваным выглядзе. Функцыянуе толькі сайт. Галоўны рэдактар выдання сітуацыю пакуль ніяк не каментуе, але ёсць надзея, што летам можа аднавіцца друк. Пытанне ў тыпаграфіі.

Сайт гарадскога журнала „Бінокль” не абнаўляўся ўжо паўтара месяцы. Афіцыйная прычына – адсутнасць тэхнічнай магчымасці. Вядома, што на мужа выдаўцы незалежнага сайта Дар’і Герашчанка – Паўла Герашчанка – пачатая крымінальная справа. Цягам месяца адбылося некалькі ператрусаў як у самім выданні, так і дома ў яго ўласнікаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце