На Берасцейшчыне патрабуюць стварыць штаб для змагання з COVID-19
Стварыць аператыўны штаб і прадпрыняць шэраг мер, што будуць накіраваныя на прафілактыку і зніжэнне распаўсюду COVID-19, заклікаюць на Берасцейшчыне.
З адпаведным зваротам да мясцовых выканаўчых і прадстаўнічых уладаў звярнуліся сябры арганізацыі ‘За свой горад”:
– Зварот быў накіраваны ў Берасцейскі гарвыканкам і Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў. Актывісты ўважліва прааналізавалі інфармацыю, што знаходзілася на сайтах адпаведных структур. Да ўвагі таксама былі прынятыя такія выданні, як “Брэсцкі веснік”, «Вячэрні Брэст» і “Зара”. Але нідзе не было знойдзена распараджэння ад выканаўчага або прадстаўнічага органа ўлады. Менавіта афіцыйныя народныя абраннікі і чыноўнікі павінны былі заняцца прафілактычнымі мерамі, якія былі б скіраваныя сцпраць каронавіруснай інфекцыі. Але на практыцы гэтага не адбываецца, – перакананыя грамадскія дзеячы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце