На Берасцейшчыне плюс 3 палітвязні
Плюс тры чалавекі. На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў. Гэтым разам да спісу дадзены Валеры Багдан, Віталь Жук і Ігар Петрань:
Жыхар Берасцейшчыны Валеры Багдан знаходзіцца ў СІЗА №7. Ён асуджаны за малюнкі і каментары ў Інтэрнэце. Інкрымінуецца артыкулы 367 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або паклёп на прэзідэнта, артыкул 368 або абраза прэзідэнта і артыкул 130 або распальванні варожасці.
Віталь Жук зараз змешчаны ў СІЗА №6. Прысуджана паўтары гады пазбаўлення волі. Падстава — абразлівы каментар у бок Аляксандра Лукашэнка.
Ігар Петрань таксама ў СІЗА №6. Прысуджана два гады пазбаўлення волі. Асуджаны за каментар у сацыяльных сетках.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя