На Берасцейшчыне працягвае расці колькасць хворых на каронавірус



На Берасцейшчыне працягвае расці колькасць хворых на каронавірус. Штодня афіцыйна дадаецца па некалькі соцень выпадкаў.

Значная частка медыцынскіх устаноў вобласці перапрафілюецца на працу з COVID-19:

Агулам у Берасцейскай вобласці прадстаўлена каля пяці тысяч ложкаў для хворых на каронавірус. На дадзены момант яшчэ не ўсе з іх занятыя. Амаль што ўсе стацыянары вобласці аказваюць дапамогу ў лячэнні пацыентаў з COVID-19.

Лёгкія формы захворвання лечацца амбулаторна, у шпіталь трапляюць пацыенты пераважна з цяжкімі формамі. Адзначаецца таксама, што ў часе другой хвалі каронавірусу ў Берасцейскай вобласці стала больш пацыентаў ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў. Пры гэтым хварэюць часцей за ўсё тыя, хто раней меў хранічныя захворванні.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце