На Берасцейшчыне працягваецца ціск на прадстаўнікоў незалежнай прэсы
На Берасцейшчыне працягваецца ціск на прадстаўнікоў незалежнай прэсы. З апошняга – выклік у пракуратуру рэдактара „Брэсцкай газеты” Віктара Марчука і следчыя дзеянні вакол выдання „Першы рэгіён”:
– Рэдактар „Брэсцкай газеты” Віктар Марчук 19 сакавіка быў чарговы раз запрошаны ў пракуратуру. Да апошняга трымалася ў таямніцы, што стане прадметам размовы.
Як высветлілася пазней, журналіста падазраюць у распаўсюдзе інфармацыі з заклікам да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Менавіта такі змест мела папярэджанне. Цікава тое, што вось ужо амаль тры месяцы „Брэсцкая газета” не выходзіць у друкаваным выглядзе, існуе толькі сайт.
Яшчэ адзін прыклад – адмова ўзбуджэння крымінальнай справы з боку Следчага камітэту ў адносінах выдалення пяцітысячнай суполкі выдання „Першы рэгіён”. Гэта адбылося ў той момант, пакуль журналіст Павел Дайлід знаходзіўся на адным з допытаў. На гэты час ён вымушаны быў пакінуць свой тэлефон у міліцыянтаў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце