На Берасцейшчыне працягваецца ціск на палітвязняў



На Берасцейшчыне працягваецца ціск на палітвязняў. Апошні прыклад — змяшчэнне Паліны Шарэнда-Панасюк ізноў у ШІЗА і адсутнасць сувязі з грамадскай дзяячкай Аленай Гнаўк.

Ілюстрацыйнае фота.

Чарговыя 10 содняў у ШІЗА атрымала берасцейскай палітвязень Паліна Шарэнда-Панасюк. За апошнія два з паловай месяцы актывістка прайшла праз 50 содняў катаванняў. Адпаведную інфармацыю ў сацыяльных сетках змясціў яе муж Андрэй Шарэнда. Вядома, што на дадзены момант Паліна знаходзіцца ў жаночай папраўчай калоніі №24. Агулам ёй прысуджана тры гады зняволення.

У сваю чаргу з актывісткай з Пружанаў Аленай Гнаук няма сувязі ўжо больш за тры тыдні. 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Менавіта гэтым днем туецца яе апошні ліст да родных. Не выключана, што ліставанне было спыненае таксама праз змяшчэнне жанчыны ў ШІЗА.

Беларускае Радыё Рацыя