На Берасцейшчыне працягваюць пераслед блогераў
У Аляксандра Кабанава, якога вінавацяць у абразе міліцыянтаў падчас стрыма ў інтэрнэце, праваахоўнікі з санкцыі пракурора паехалі праводзіць агляд кватэры ў Бярозе, а таксама дамоў у вёсках, дзе пражываюць бацькі.
„Верагодна хочуць канфіскаваць тэхніку”, – паведамляе наш карэспандэнт Алеся Адамчук:
– Трое міліцыянтаў едуць зараз на агляд яго жылля – гэта ў горадзе кватэра, у вёсцы дом, а таксама ў месцы, дзе жывуць бацькі. Зараз еду ў вёску за імі. Абраза міліцыянта – гэта тая справа, што і Пятрухіна прыцягвалі. Ён назваў у стрыме міліцыянта злачынцам і дурнем. Ён раіўся з юрыстамі, гэта не з’яўляецца абразай. Праўдападобна, што яны робяць агляд памяшкання з мэтай забраць тэхніку.
Грамадскі актывіст Аляксандр Кабанаў асвятляе, сярод іншага, супрацьстаянне праціўнікаў будаўніцтва акамулятарнага завода, што каля Берасця, з мясцовымі ўладамі. Як мяркуюць праваабаронцы, менавіта за гэта праваахоўнымі органамі і пераследуецца блогер.
Беларускае Радыё Рацыя