На Берасцейшчыне працягваюцца палітычна матываваныя суды



Суды па крымінальных палітычна матываваных справах не сціхаюць на Берасцейшчыне.

Пераважна гэта так званая „карагодная справа”, пінскія і берасцейскія беспарадкі, а таксама асобна ўзятыя справы па абразе прадстаўнікоў улады, распавяла праваабаронца Ганна:

– За апошнія пару тыдняў вынесены чарговы прысуд па „карагоднай справе” – берасцейскай справе. У нас цяпер сем дзясяткаў асуджаных, агульная колькасць асуджаных 81 чалавек. Далей па так званых берасцейскіх беспарадках – шостую дзясятку асудзілі. 

Як адзначыла суразмоўца, напісанне скаргаў па крымінальных палітычна матываваных справах – гэта хутчэй фіксацыя адсутнасці сапраўднага правасуддзя ў Беларусі. Паколькі ва ўсіх выпадках прысуды пакідаюцца без змен.

Беларускае Радыё Рацыя