На Берасцейшчыне працягваюцца палітсуды
Прысуды па асобных крымінальных палітычна матываваных справах працягваюць выносіць на Берасцейшчыне. З апошніх прыкладаў – за сарваны дзяржаўны сцяг, за каментар у „Аднакласніках” і за 2 каментары пра Лукашэнку і Караева.
У Баранавічах 2 гады „хіміі” прысудзілі за сарваны дзяржаўны сцяг. Крымінальная палітычна матываваная справа была заведзена ў адносінах да Аляксандра Гаўрыльчыка. Падстава – артыкул 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або здзек над дзяржаўнымі сімваламі.
У пінскім раёне за каментар у „Аднакласніках” прысудзілі два гады „хатняй хіміі” і 1000 рублёў кампенсацыі Дзянісу Стасевічу. Справа была заведзеная паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абраза прадстаўніка ўлады.
І ў Жабінцы 2 гады хіміі прысудзілі за 2 камэнтара пра Лукашэнку і Караеву. Віталя Бойка абвінавацілі ў частцы 1 артыкула 368 і артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і абраза прадстаўніка ўлады.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя