На Берасцейшчыне працягваюцца вобшукі
Асноўная падстава – заведзеныя крымінальныя палітычна матываваныя справы па „тэрарызме”.
З вобшукам прыйшлі да берасцейскага праграміста Андрэя Прыстаўкі. Працэдуру праводзілі прадстаўнікі КДБ у межах артыкула 289 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь „акт тэрарызму”. Андрэй з’яўляецца адначасова абвінавачаным і сведкам па такой справе. Канфіскаваная тэхніка, але сам грамадскі дзеяч знаходзіцца на волі.
Таксама з чарговым вобшукам па справе аб тэрарызму ўжо ў Іванаве прыйшлі да Максіма Арцюхевіча. Падстава – удзел чатах у Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі. Прад’яўлены артыкул той жа — 289 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь „акт тэрарызму”.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя