На Берасцейшчыне праваабаронцы прызналі палітвязнямі 116 асобаў
116 – такая апошняя зафіксаваная колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне. Па-ранейшаму кожная чацвёртая асоба, што праходзіць па крымінальнай палітычна матываванай справе – гэта жыхар Берасцейскай вобласці.
Палітвязні на Берасцейшчыне знаходзяцца ў СІЗА №6 у Баранавічах, СІЗА №7 у Берасці, выпраўленчай калоніі №22, выпраўленчай установе адкрытага тыпу №2, №6, №7 і №45.
Таксама паведамляецца, што першую дзясятку па берасцейскім беспарадкам пачалі этапаваць у калоніі. У СІЗА №6 ужо трапілі Ілля Мігно, Цімур Рызапур, Ягор Пракапчук і Віталь Пракапчук. Дата, калі будуць этапаваць астатніх, невядомая.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце