На Берасцейшчыне правядуць акцыю „Сляпы пешаход”
Берасцейскае абласное Таварыства інвалідаў па зроку ініцыявала акцыю “Сляпы пешаход”. Яна адбудзецца на дарогах вобласці 13-га лістапада ў Міжнародны дзень сляпых. Чальцы таварыства сумесна з супрацоўнікамі дзяржаўнай аўтаінспекцыі ў розных кропках вобласці правядуць эксперыменты: як кіроўцы рэагуюць на сляпых пешаходаў.
Паводле супрацоўніка ДАІ Мікалая Асташонка, самі невідушчыя вельмі сур’ёзна ставяцца да пытанняў руху:
– Яны не так часта становяцца ўдзельнікамі ДТЗ, бо больш дысцыплінаваныя ў параўнанні са звычайнымі пешаходамі. Яны пераходзяць дарогу ў адведзеных для гэтага месцах, бо арыентавацца, акрамя як па святлафору, ім няма як.
Таварыства інвалідаў па зроку заклікае не толькі кіроўцаў, але і звычайных пешаходаў, быць больш уважлівымі да людзей з праблемамі зроку.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота primamedia.ru
