На Берасцейшчыне правядуць Міжнародныя спаборніцтвы пажарных каманд
Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання „Добраахвотныя пажарныя” Аляксандр Саўчанка. Да ўдзелу ў мерапрыемстве будуць запрошаныя прадстаўнікі з польскага і беларускага боку. Аляксандр Саўчанка адзначыў, што адна з мэтаў спаборніцтваў – папулярызацыя пажарнага віду спорту:
– Хочам паказаць, што гэта за від спорту. Унас, у Беларусі, ён увогуле не культывуецца. І калі мы з кімсьці гаворым на гэтую тэму, то ўсе нам адказваюць: «А ў нас ёсць клас МНС». І тады я кажу, што тыя спаборніцтвы, якія праводзіць і культывуе МНС, праходзяць паводле нашых нацыянальных правілаў, а мы прапагандуем спаборніцтвы па міжнародных правілах.
„З дапамогай такога мерапрыемства мы хочам прыцягнуць увагу грамадскасці да дзейнасці нашай арганізацыі і знайсці яшчэ больш прыхільнікаў,” – падагульніў Аляксандр Саўчанка. Папярэдня датай правядзення міжнародных спаборніцтваў прызначана на 18-га кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота photos.sakhalin.name