На Берасцейшчыне расце колькасць інфікаваных медыкаў



Ад 1300 да 1500 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі магло быць зафіксавана на Берасцейшчыне. Амаль два тыдні таму гэтая лічба складала каля 850 станоўчых тэстаў на Ковід-19. Хутка жыхары рэгіёну пераадолеюць адзнаку ў дзве тысячы чалавек:

– З кожным днём сітуацыя толькі абвастраецца. Ананімна супрацоўнікі медычнай сферы выказваюць сваю занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю статыстыкі. Яны скардзяцца на недахоп сродкаў абароны ад віруса і вялікай колькасці інфікаваных лекараў. Пад пытаннем застаюцца выплаты ў тым выпадку, калі медык дазнаецца пра Ковід-19 пасля выпіскі пацыента ці пасля яго смерці.

Выказвацца публічна прастаўнікі медычнай сферы пакуль баяцца — паколькі не ведаюць, ці будуць пасля гэтага яны мець магчымасць надалей дапамагаць людзям. Але звяртаюць увагу на тое, што ў абласным цэнтры сітуацыя яшчэ не такая крытычная, як у Менску.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: МН