На Берасцейшчыне расце колькасць хворых на COVID-19
На Берасцейшчыне ізноў павялічваецца колькасць хворых на каронавірус. Галоўнае адрозненне ад вясны — да яго ні людзі, ні ўстановы аховы здароўя не падрыхтаваныя. На вуліцах ды ў памяшканнях ходзяць без масак, але пра другую хвалю COVID-19 ужо ўсе размаўляюць, — распавяла жыхарка Лунінца, спадарыня Дыяна:
– Зразумела, на слыху, бо ўсе гавораць, што другая хваля ў нас пачынаецца. Колькасць захворванняў павялічваецца. Пакуль сярод менавіта маіх знаёмых – няма, але размовы розныя ходзяць, і ў вёсках людзі ізноў пачалі хварэць. Усё вяртаецца.
Статыстычныя дадзеныя па каронавіруснай інфекцыі ў Берасцейскай вобласці не публікуюцца. Як і не прымаюцца ніякія дадатковыя меры.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН