На Берасцейшчыне рыхтуюцца да ўгодкаў з дня народзінаў Касцюшкі
На Берасцейшчыне створаны аргкамітэт па святкаванні чарговых угодкаў з дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. Святкаванне традыцыйна пройдзе на радзіме Касцюшкі ў Мерачоўшчыне 4 лютага.
У мінулым годзе актывісты Берасцейшчыны арганізавалі аўтапрабег ад вёскі Малыя Сяхновічы – радавога гнязда Касцюшкаў-Сяхновіцкіх да Мерачоўшчыны, кажа адзін з арганізатараў аўтапрабегу Алесь Мех:
– Зрабілі аўтапрабег па мясцінах ў Берасцейскай вобласці, звязаных з лёсам Тадэвуша Касцюшкі – гэтага вялікага змагара за незалежнасць. Магчыма ў гэтым годзе ў людзей будуць іншыя меркаванні і іншыя прапановы.
Сябры аргкамітэту чакаюць гэтых прапаноў па тэлефоне +37529 7979795. Вельмі будуць удзячны за новыя прапановы і па магчымасці матэрыяльную дапамогу для правядзення святкавання.
Беларускае Радыё Рацыя