На Берасцейшчыне рыхтуюцца правесці міжнародную акцыю “Час зямлі”
Сустрэча, прысвечаная арганізацыі міжнароднай акцыі “Час зямлі”, адбываецца сёння, 14 сакавіка, у Пінску.
Мерапрыемства ладзіцца ў адным з інтэрнатаў студэнцкай вёскі. Актывісты разам з моладдзю абмяркоўваюць спосабы, як зрабіць сваё жыццё больш экалагічным і заклікаюць іншых да грамадскай актыўнасці, — распавёў адзін з лідараў эка-руху Рыгор Цярэнцьеў:
– Можна далучыцца да арганізацыі розных масавых мерапрыемстваў. Звязацца з нашай арганізацый, спасылкі на нашыя кантакты ёсць у групе “Час Зямлі” Укантакце, у групе ў Фэйсбуку. Усё ж такі мэсыдж гэтага мерапрыемства – не проста зэканоміць электрычнасць, а звярнуць увагу людзей да праблемы змены клімата, праблемы беражлівых адносінаў да рэсурсаў.
Як адзначыў Рыгор Цярэнцьеў, асноўныя дзеянні запланаваныя на 30 сакавіка. У гэты дзень установы і прадстаўнікі бізнэса на гадзіну адключаць святло.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце