На Берасцейшчыне – сем новых палітвязняў



Сем новых палітычных вязняў на Берасцейшчыне. Гэта чарговыя жыхары Берасцейскай вобласці, якія праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах:

– Сярод новых палітвязняў – Зміцер Абрамук, Артур Аміраў, Аляксей Бараноўскі, Сяргей Волкаў, Раман Паўленка, Антон Сотнікаў і Уладзімір Талатынік.

Зміцер Абрамук знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу нумар 9 і асуджаны па справе аб „карагодзе” на 2 гады „хіміі”. Артур Аміраў зараз ў СІЗА №7 і з’яўляецца фігурантм справы па „берасцейскіх беспарадках”. Аляксей Бараноўскі – у выпраўленчай установе адкрытага тыпу нумар 43, атрымаў паўгода „хіміі”, асуджаны за „карагод”.

Акцёр Палескага драматычнага тэатру Сяргей Волкаў на дадзены момант у СІЗА №6, ён абвінавачаны па справе „пінскіх беспарадкаў”. Раман Паўленка знаходзіцца ў СІЗА №7, з’яўляецца фігурантам па справе „берасцейскіх беспарадках”.

Антон Сотнікаў знаходзіцца ў СІЗА №7 і абвінавачаны па справе „берасцейскіх беспарадкаў”. І Уладзімір Талатынік – у выпраўленчай установе адкрытага тыпу нумар 17, асуджаны на паўгода „хіміі” за „карагод”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце