На Берасцейшчыне шмат хто прайшоў праз суткі і катаванні
Фактычна ў кожнага жыхара Берасцейскай вобласці былі арыштаваныя ці пацярпелі на мірных акцыях родныя ці знаёмыя. Шмат хто прайшоў праз суткі і катаванні.
Пра гэта распавядаюць самі ахвяры паслявыбарчых падзеяў:
– Я асабіста ведаю 10 чалавек, маіх сяброў, знаёмых, якія былі затрыманыя і сядзелі свае суткі. Мне вядома, што па меншай меры трое з іх былі збітыя на розных этапах затрымання і заключэння. Яшчэ двое з маіх сяброў не былі затрыманыя, але таксама атрымалі некалькі ўдараў ад супрацоўнікаў міліцыі.
Асноўны артыкул, па якім затрымліваюць на мірных пратэстах на Берасцейшчыне, – гэта 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, што значыць удзел у незаконных мерапрыемствах. Таксама некалькі дзясяткаў чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальнага кодэкса.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце