На Берасцейшчыне стала менш затрыманняў на нядзельных акцыях



Пратэсты на Берасцейшчыне дэцэнтралізаваныя і гэта дазваляе людзям больш эфектыўна гуртавацца. Стала нашмат менш затрыманняў на нядзельных акцыях, паколькі сілавікі проста не паспяваюць рэагаваць, — адзначыў берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус:

– Міліцыянты, канешне  затрымлівалі людзей, але яны першы раз за некалькі апошніх тыдняў  яны супраць людзей, якія выходзілі, нічога не змаглі зрабіць, таму што людзей было вельмі шмат.  Адзінае, канешне, што яны ўжо  ходзяць больш бяспечна, без сцягоў, але вельмі хутка фармуецца калона  і людзі пачынаюць скандаваць, хлопаць і  выказваць актыўна сваю пазіцыю.

Па выніках сённяшняй акцыі, 29 лістапада, у Берасцейскай вобласці было затрымана да дзесяці чалавек — у Берасці, Белаазёрску ды Ляхавічах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце