На Берасцейшчыне стала менш затрыманняў і судовых працэсаў



На Берасцейшчыне цягам тыдня знізілася колькасць затрыманняў і судовых працэсаў. Але гэта найперш залежыць ад колькасці людзей, што ўдзельнічаюць у традыцыйных пратэставых акцыях.

Таксама адчуваецца стомленасць сілавікоў і жаданне папоўніць мясцовы бюджэт у выглядзе штрафаў, — распавяла валанцёрка берасцейскага аддзялення Вясны, спадарыня Ганна:

–  Людзей у асноўным проста выпусцілі з ІЧУ, кагосьці  з пратаколам, кагосьці  – без. Судоў яшчэ не было. Праходзяць суды над тымі, хто  стаяў у ланцугу каля аўтарынку ў Берасці. Былі дні, калі работнікі аўтарынку выходзілі ў ланцугу салідарнасці. І вось на гэтым тыдні дакладна ёсць дзве такія адміністрацыйныя справы.

Сёння, 6 снежня, у Берасці пакуль вядома толькі пра затрыманне грамадскага дзеяча Віталя Казака. Ён дастаўлены на размову ў Ленінскі РАУС пасля таго, як прыйшоў на пахаванне валанцёра Рамана Рашэцкага.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце