На Берасцейшчыне стартуе конкурс сярод уладальнікаў агра і эка-сядзібаў
Конкурс ладзіцца ў межах ААН-аўскай праграмы развіцця “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”.
Мэта конкурсу – адбор лепшых аграсядзібаў у рэгіёне. Каардынатар праэкту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук перакананы, што такімі дзеяннямі важна стымуляваць паляпшэння якасці паслугаў і працы такіх сядзібаў:
– Важна не столькі выяўляць лепшых, як прыцягнуць людзей у актыўную фазу – на прамоцыю ўласнага брэнду – уласнай фішкі сядзібы, уласнай «разынкі». Менавіта дзякуючы такім энтузіастам незвычайных сядзібаў складаецца карціна комплексная: куды ён можна паехаць, дзе што ён можа ўбачыць. А яшчэ гэта вельмі стымулюе з’яўленне новых сядзібаў і развіццё сядзібаў з уласным іміджам.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 21 верасня, пераможцы па выніках конкурсу будуць адабраныя ажно ў пяці намінацыях.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце