На Берасцейшчыне судзяць за каментары ў інтэрнэце і абразу прэзідэнта
За каментары ў інтэрнэце і абразу прэзідэнта. Такія палітычна матываваныя крымінальныя справы працягваць заводзіць і выносіць па іх прысуды на Берасцейшчыне:
Два гады хіміі прысудзілі жанчыне, якая патэлефанавала ў міліцыю і абразіла беларускага прэзідэнта. Справа была разгледжана судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёна ў дачыненні да 54-гадовай Алы Ціхаміравай. Яе абвінавацілі ў частцы 1 артыкула 368 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абраза прэзідэнта.
Таксама выязны суд прайшоў у Баранавічах. Гэтым разам судзілі мужчыну за паведамленне, што было пакінута ў тэлеграм-канале яшчэ ў 2020 годзе. У ім разгледзелі абразу прэзідэнта. Як вынік – два гады хіміі.
І яшчэ адзін прыклад у Берасці – судовы працэс у адносінах да жыхаркі абласнога цэнтра – Таццяны Супрунюк. Яна пакінула каментар пра сілавікоў у чаце Берасце97%. Прысуджана два гады хатняй хіміі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя