На Берасцейшчыне сёлета пабудуюць 4 дамы сямейнага тыпу



Чатыры дамы сямейнага тыпу будуць пабудаваныя сёлета на Берасцейшчыне. У рэгіёне пражывае больш за 2 тысячы дзяцей-сіротаў і налічваецца 45 дамоў сямейнага тыпу. Такія лічбы назвала дырэктар Берасцейскага гарадскога аддзялення Беларускага Дзіцячага фонду Зоя Троцкая:

— Палітыка дзяржавы — перавесці ўсіх дзяцей з інтэрнатных устаноў на сямейную форму выхавання. Так, гэта сапраўды прагрэсіўная форма і дзіця трапляе ў сям’ю, выхоўваецца ў сям’і і ведае, што побач ёсць старэйшыя ці малодшыя браты і сёстры. Дзесьці яму дапамагаюць старэйшыя, недзе ён дапамагае меншым, у яго ёсць абавязкі.

Як адзначыла Зоя Троцкая, у такой форме выхавання дзеці прызвычайваюцца да таго, што ўжо ў дарослым жыцці яны павінныя будуць самі сабе забяспечваць і працаваць для гэтага.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце