На Берасцейшчыне сёлета выяўлена 100 фактаў браканьерства



Нягледзячы на сёлетняе ўзмацненне адказнасці за браканьерства, колькасць правапарушэнняў у гэтай сферы на Берасцейшчыне не змяншаецца. Выяўлена каля 100 фактаў браканьерства, па якім заведзена 80 крымінальных спраў. “Выявіць браканьера гэта палова справы, больш цяжэй даказаць згодна з законам ягоную віну”, – падзяліўся  работнік Адрыжынскага лясніцтва, што на Піншчыне, Мікалай Базарэвіч:

– Калі б я сказаў, што 100% браканьераў, якіх бачым – мы зловім, гэта была б няпраўда. Канешне, не кожнага атрымліваецца затрымаць, але мы стараемся. Затрымаць браканьера гэта не самая важная частка нашай працы – трэба яшчэ даказаць, што ён вінаваты, прыняць слушнае рашэнне. Шмат іншай спадарожнай працы – узважыць усе абставіны, каб было па закону і справядліва.

Вельмі часта паляўнічыя выкарыстоўваюць незарэгістраваную зброю, выбухоўкі, а аматары рыбалкі – электрычныя вуды, атрутныя рэчывы. Усё гэта наносіць моцную шкоду навакольнаму асяроддзю.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя