На Берасцейшчыне ўдзел у ЦТ бярэ 11 тысяч чалавек
На Берасцейшчыне ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні бярэ 11 тысяч чалавек, – паведамляюць у абласным упраўленні адукацыі. ЦТ здаюць у трох гарадах вобласці: Берасці, Баранавічах і Пінску. Сёлета з-за каронавірусу тэрміны перанеслі амаль на месяц. У аўдыторыі запускаюць па некалькі абітурыентаў.
Таксама дзеля выканання санітарных нормаў іспыт па матэматыцы, як самы масавы, падзялілі на два дні, – гаворыць чалец камісіі па назіранні за тэставаннем Ганна Колб:
– Яшчэ адна асаблівасць гэтага года – у нас самыя масавыя тэсты, масавыя з пункту гледжання абітурыентаў, – гэта матэматыка. Яна будзе праходзіць цягам двух дзён. 1 і 2 ліпеня. Таму пераканаўчая просьба да абітурыентаў паглядзець свае пропускі, табліцу, для тых абітурыентаў, якія зарэгістраваліся ў ліку першых, у якія даты яны здаюць тэставанне. І прыйсці ў той дзень, у той корпус, які пазначаны ў іх пропуску.
Апошняе тэставанне пройдзе 16-га ліпеня па Сусветнай гісторыі. Выдача сертыфікатаў пачнецца пасля 24-га ліпеня.
Таксама ў ліпені прадугледжаны тры дадатковыя дні для тых, хто па сур’ёзным чынніку не змог трапіць у асноўны дзень тэставання.
Беларускае Радыё Рацыя