На Берасцейшчыне ўводзяць абмежаванні з-за каронавіруса
На Берасцейшчыне — пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі. Кіраўнік гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандр Рагачук у сувязі з гэтым падпісаў рашэнне аб абмежаванні працы гандлёвых кропак і правядзення масавых мерапрыемстваў:
– Згодна такога рашэння, тэрмінам на месяц у памяшканнях у Берасці забараняецца ладзіць масавыя мерапрыемствы, у тым ліку рэкламныя акцыі і кірмашы. Цэлы шэраг гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку забаўляльных, павінен будзе быць зачыненым пасля 23-ай гадзіны.
Неабходнасць прыняцця такога дакумента тлумачыцца мэтамі прафілактыкі і папярэджання распаўсюду захворвання каронавіруснай інфекцыі.
Варта нагадаць, што на Берасцейшчыне да гэтага моманту не ўведзены масачны рэжым у параўнанні з Магілёўшчынай ці Гомельшчынай, дзе ён ужо дзейнічае. Нашэнне масак у Берасцейскай вобласці з’яўляецца выбарам кожнага асобна ўзятага чалавека.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: МН