На Берасцейшчыне ўжо 140 палітвязняў
140 чалавек – столькі палітвязняў на Берасцейшчыне па стану на 6 ліпеня. За апошнія суткі да спісу дадаліся два жыхары Берасцейскай вобласці.
Палітвязнямі прызнаныя Руслан Волкаў і Максім Жараў.
Руслан Волкаў з’яўляецца фігурантам справы па берасцейскіх беспарадках за жнівеньскія падзеі мінулага году. Асуджаны па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Затрыманы ў часе перасячэння беларуска-літоўскай мяжы. Зараз знаходзіцца ў СІЗА №7.
Максім Жараў праходзіў у межах так званай „карагоднай справы”. Асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову. На дадзены момант ён у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №49.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
