На Берасцейшчыне ўжо амаль 200 палітвязняў
Да дзвюх соцень хутка наблізіцца лічба палітвязняў на Берасцейшчыне. Толькі за апошні тыдзень спіс папоўніўся на пятнаццаць асоб, якія былі прызнаныя праваабаронцамі.

Апошнія затрыманыя на Берасцейшчыне – па справе Зельцара. Іх прызналі палітвязнямі. У спісе такія імёны і прозвішчы як Раман Агнішчанка, Аляксандр Велясніцкі, Глеб Гладкоўскі, Арцём Задруцкі, Віталь Іванюковіч, Яўген Календа, Мікалай Карсюк, Віктар Катоўскі, Іван Кузюр, Зміцер Конусаў, Зміцер Лагодзіч, Уладзімір Агіевіч, Сцяпан Талкачоў, Цімур Хайрулін і Андрэй Шункевіч.
Вядома, што частка затрыманых знаходзіцца на Акрэсціна, частка – у турме ў Жодзіна. Таксама ёсць звесткі пра знаходжанне ў СІЗА №7. Судовыя працэсы па меркаваных крымінальных палітычна матываваных справах у дачыненні да пералічаных асобаў яшчэ не адбыліся.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
