На Берасцейшчыне ўжо больш за 400 палітвязняў
Каля чатырох соцен – столькі людзей на Берасцейшчыне праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах. Пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не пажадала называць сваё прозвішча:
„У нас вялізная карагодная справа. Па ім на гэты момант асуджаны ўжо 102 чалавекі. Гэта першая вялікая катэгрыя, другая гэта па беспарадках. Там у нас каля 50 чалавек асуджанае на бягучы момант. Яшчэ вельмі шмат па артыкулах за выказванне меркаванняў, за словы. Гэта артыкулы 188, 367, 368, 369, 370”.
– Шмат жыхароў берасцейскай вобласці праходзяць па артыкулах абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або абраза прадстаўніка ўлады, -’ дадала суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя