На Берасцейшчыне выканалі план па вакцынацыі



Няўстойлівае надвор’е з рэзкімі перападамі ападкаў і тэмпературы нясе небяспеку здароўю грамадзян. Медыкі адзначаюць, што такія ўмовы спрыяюць хуткаму распаўсюду вірусаў і нечаканаму з’яўленню грыпа. Таму заклікаюць беларусаў прытрымлівацца зімовай вопраткі.

“На Берасцейшчыне выкананы план па вакцынацыі і мы не чакаем эпідэміі”, – кажа лекар пінскага цэнтру гігіены Святлана Міхайлюк:

– Ахапілі вялікую колькасць асобаў прышчэпкамі ў восеньскі перыяд. Тое, што мы планавалі, мы зрабілі – прышчапілі насельніцтва. „Імунка” добрая была па грыпу. Той, хто не зрабіў прышчэпку, павінен цяпер разлічваць на свае сілы, на тое, каб паднімаць эмунітэт – закальвацца і ўмацоўваць арганізм.

Паводле Берасцейскай абласной паліклінікі, прышчэпку атрымалі звыш 40% жыхароў вобласці. Гэта пераважна супрацоўнікі прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і падлеткі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя