На Берасцейшчыне выяўлена 75 выпадкаў ВІЧ



На Берасцейшчыне за пяць месяцаў выяўлена 75-ць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. 

Усяго ж у вобласці пражывае 1958 людзей са станоўчым статусам ВІЧ, з якіх – 22 непаўнагадовыя. Большасць хворых зарэгістравана ў Пінску.

Па словах псіхолага пінскай рэабілітацыйнай групы “Мой дом” Таццяны Маркавай, нельга пакідаць гэтую катэгорыю грамадзян у сацыяльнай адзіноце:

– Мы працуем з людзьмі нарка, алказалежнымі, з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, і з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Адна з катэгорый – гэта людзі-спажыўцы ін’екцыйных наркотыкаў. Кожную суботу ў нас праводзіцца група ўзаемадапамогі для гэтых хлопцаў, дзе мы канешне ж працуем над сабой, займаемся самаразвіццём, самаўдасканаленнем, ставім мэты перад сабой, дасягаем іх.

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці памерлых ад СНІДа, на Берасцейшчыне можна бясплатна і ананімна прайсці тэст на ВІЧ-інфекцыю.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце