На Берасцейшчыне выяўленыя міні-заводы па вытворчасці самагону



Супрацоўнікамі Камянецкага РАУС пры правядзенні санкцыянаванага агляду па месцы жыхарства ў аграгарадку Каменюкі ў 58-гадовага вяскоўца выяўлены самагонны апарат і канфіскавана амаль 130 літраў самагоннай брагі, паведамілі на сайце МУС.

Інгрэдыент знаходзіўся ў металічнай ёмістасці, гатовы да працэсу вытворчасці алкагольнага прадукту. Мужчына запэўніваў, што вытворчасць наладзіў з мэтай асабістага карыстання.

Узоры самагоннай брагі адпраўленыя на экспертызу.

Праз некалькі дзён у вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна па месцы жыхарства ў 38-гадовага вяскоўца праваахоўнікі знайшлі міні-завод па вытворчасці самагону і самагоннай брагі.

З незаконнага абароту канфіскаваны самагонны апарат і знішчана 120 літраў «прадукта», што таксама, са слоў уладальніка, прызначалася для асабістага карыстання.

zviazda.by