На Берасцейшчыне вызваліліся тры палітвязні



69-гадовы жыхар Берасця Ігар Новікаў быў асуджаны за надпісы ў пад’ездзе пра Аляксандра Лукашэнку. За гэта было прызначана 2 гады калоніі. Праваабаронцы палічылі, што з улікам часу, праведзенага ў СІЗА (5 месяцаў), сёлета ў першыя дні кастрычніка палітвязень павінен быў вызваліцца з папраўчай калоніі №2.

А жыхару Івацэвіцкага раёна Аляксею Мігно прысудзілі 1 год калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг. Мужчыну затрымалі ў кастрычніку 2022 года, пасля месяц ён правёў СІЗА, далей месяц на хатнім арышце, а потым зноў змешчаны ў СІЗА. Па падліках праваабаронцаў, палітвязень таксама выйшаў на волю.

І 23 кастрычніка з калоніі вызваліўся Анатоль Пугач. Яму прысудзілі год пазбаўлення волі за рэпосты відэа пра Аляксандра Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя